У кнізе «Гняздо-2» аб’яднаныя апавяданні 1987–1990 гадоў, тэксты, напісаныя пасля 2012 году, а таксама аповесць «Паэт». Творы Паліны Качатковай у многім містычныя, яны апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Узнікае пытанне: адкуль аўтарка бярэ сюжэты для творчасці, ці шмат у ёй прыдуманага, калі ўлічыць, што большасць герояў і месцаў выглядаюць досыць рэалістычна?
...
Апавяданні, якія праліваюць святло на нязнае і неасветленае ў афіцыйных смі жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
Назва “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыц ...
Со времен нормандского завоевания и до настоящего времени Нью-Форест, или Королевский лес, расположенный вдоль южного побережья Англии, оставался почти мифическим местом. Именно здесь любили охотиться саксонские и нормандские короли. Именно здесь был таинственно убит Вильгельм Руфус, сын Вильгельма Завоевателя. Именно здесь жила семья прекрасной писательницы Джейн Остин. Могучие дубы Нью-Фореста шли на постройку кораблей для флота адмирала Нельс ...
Впервые на русском – семнадцать историй, доказывающих, что двукратный лауреат «Оскара» Том Хэнкс не менее талантлив и как писатель. «Мистер Хэнкс оказался настоящим писателем с большой буквы „П“, – рекомендует Стивен Фрай. – Одни рассказы в этой книге заставят вас хохотать в голос, другие – растрогают до слез». Герои Хэнкса отправляются на Луну в самодельной ракете, застревают в Париже во время промотура блокбастера «Кассандра Рэмпарт III: Стр ...
Зборнік «Калі цвіла чаромха» – гэта восьмая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Творы А. Аляшкевіча, З. Дудзюк, Ю. Зарэцкай, Н. Касцючэнкі, Л. Кебіч, М. Пазнякова, В. Праўдзіна, У. Саламахі і іншых сучасных аўтараў прыцягваюць шчырасцю і праўдзівасцю пачуццяў, глыбінёй пранікнення ў сутнасць чалавечага быцця.
Галоўная тэма кнігі – каханне, якое хвалюе і малодзіць сэрцы, робіць жыццё радасным і светлым, прыносіць трывогі і пакуты…
...
Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучана, і ўлічана ўсё, альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю.
...
"Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой" (У. Караткевіч). Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы "На крок назад, на дзень наперад", былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў – неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі й… Шчырасьць, якая часам мяжуе зь непрыстойнасьцю, зрываецца на крык, але пры гэтым застаецца кранальнай, бо перадусім застаецца праўдай. Ёс ...
Тэма рамана «Неруш» – складаны эканамічны стан нашага Палесся. Герой рамана «Неруш» – меліяратар Мацвей Роўда. Ён, як і іншыя персанажы гэтага твора, верыў у неабходнасць асушэння балот, лічыў, што меліярацыя ператворыць гэты край у квітнеючы куток: на асушаных тарфяніках вырастуць багатыя ўраджаі, гэта зробіць людзей заможнымі і шчаслівымі. Але вынікі пераўтварэння аказаліся зусім процілеглымі кабінетным планам. Зямля, якая спакон веку надзейна ...
Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб’ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні – пад сапраўдным імем аўтара – друкуюцца ўпершыню.
...